Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Жнівень 2020

11 камбайнаў прыбылі з Клецкага раёна ў Чэрвеньскі на ўборку ўраджаю

6 жніўня ў Чэрвеньскі раён з Клецкага прыйшла збожжаўборачная тэхніка, каб дапамагчы ва ўборцы ўраджаю.

Караван машын прайшоў па трасе М-4 у суправаджэнні машын ДАІ і раённага падраздзялення МНС.

Сустракалі гасцей выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Наталля Лявонава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Яфіменка.

Як пракаментавала Наталля Лявонава, паўднёвыя раёны нашай вобласці традыцыйна раней пачынаюць і сканчаюць жніво.

- Больш паўночныя, як Чэрвеньскі, пачынаюць уборачную кампанію крыху пазней і сканчаюць пазней. Каб скончыць працы ў максімальна сціснутыя тэрміны, а гэта 10-15 дзён, у вобласці прынялі рашэнне накіраваць нам на дапамогу дадатковыя камбайны, - патлумачыла карэспандэнту намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Чэрвеньскага райвыканкама Наталля Лявонава. - Штогод на ўборачную ў Чэрвеньскі раён прыязджае парадку дзясятка камбайнаў. Як правіла, выбаўляе Клецкі раён, перыядычна - Дзяржынскі. У мінулым годзе ў Чэрвень прыбыла механізаваная дапамога з Нясвіжскага раёна.

У дзве гаспадаркі нашага раёна прыбылі 11 камбайнаў і 8 машын для адвозцы збожжа. Чатыры камбайна і чатыры машыны будуць прыбіраць хлеб у ААТ «10 з'езд Саветаў», сем камбайнаў і чатыры машыны - у ААТ «Раванічы». Механізатары за сваю працу атрымаюць заработную плату, а накіраваўшыя іх гаспадаркі - 10% ад прыбранага імі ўраджаю за выкарыстанне тэхнікі.

Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадарцы і харчаваннi, на раніцу 7 жніўня ў Чэрвеньскім раёне ўбрана 9 515 гектараў плошчаў, што складае 40%, намалочана 39 тысяч 95 тон, ураджайнасць – 47ц/га.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць