Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Жнівень 2020

Жыхарам Чэрвеня раздалі афішы з мерапрыемствамі дня выбараў

Шостага жніўня на вуліцах Чэрвеня з'явіліся прыгожыя дзяўчыны і хлопцы ў яркіх кепках і майках.

Яны былі трохі падобныя на паштальёнаў, таму што трымалі ў руках пачкі, падобныя на стопкі газет. На самай справе гэта былі афішы.

Так ужо даўно павялося, што выбары - гэта свята. Выступаюць артысты, працуе гандаль, паказваюць сваё мастацтва майстры і ўмельцы, дзяцей запрашаюць на конкурсы і атракцыёны. Менавіта так будзе і ў нядзелю, у асноўны дзень выбараў. Гараджане ахвотна бралі афішы, бо многія ўжо чулі аб тым, што распрацавана вялікая культурная праграма. Таму хочуць даведацца больш падрабязна, дзе і што ў які час можна паглядзець і ў чым паўдзельнічаць.

На раздачы святочных афіш працавалі актывісты грамадскіх аб'яднанняў раёна.

Майкі, кепкі і шалікі не горш за людзей распавялі, хто адкуль: «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», БРСМ, Федэрацыя прафсаюзаў, а таксама валанцёры Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць