Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 838

09 Жнівень 2020

«За Беларусь!»: у Чэрвені ў лесапарку «Загор'е» прайшло летняе свята-фэст

У Чэрвені ў лесапарку «Загор'е» прайшоў летні фэст.

Свята сабрала жыхароў і гасцей горада ўсіх узростаў.

Перад пачаткам канцэртнай праграмы разгарнуліся гульнявыя пляцоўкі, атракцыёны, гандаль.

Працавалі майстар-класы па вырабе вырабаў з цеста, разьбе па дрэве, маляванні, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны і многае іншае. Жадаючыя маглі нанесці сабе на твар аквагрым.

Адкрылася святочная праграма флэшмобам «Маладая Беларусь». На сцэне Летняга амфітэатра ў рамках акцыі «За Беларусь!» выступілі маладыя выканаўцы Дзмітрый Маркевіч, Вераніка Пташнік, Надзея Касінская, Аляксандра Макольская, Андрэй Хурсевіч, а таксама гурт «PROвокация».

Асабліва відовішчным было паказальнае выступленне ўдзельнікаў байцоўскага клуба «А1» — хлопцы прадэманстравалі майстэрства ў змешаных відах адзінаборстваў, у тым ліку ў адлюстраванні атакі групы адным байцом.

Валанцёры з грамадскіх арганізацый раздавалі гасцям фэста праграму мерапрыемстваў, якія пройдуць на выбарчых участках Чэрвеньскага раёна 9 жніўня.

Яшчэ больш фарбаў у лета дадаў фестываль фарбаў Холі, які стартаваў у 18:00.

Свята завяршаецца запальнай дыскатэкай!

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара

 

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць