Камандныя спаборніцтвы для чэрвенцаў і іх супернікаў пройдуць на Смалявіцкім вадасховішчы.
Лавіць рыбку вялікую і маленькую непасрэдна на спаборніцтвах прадугледжана толькі летняй паплавочнай вудай. Удзельнікі павінны быць членамі аб'яднання БООР. Дапускаюцца і юныя рыбаловы да 18 гадоў, да таго ж, ім не абавязкова фарміравацца ў каманды.
Першыя «ўловы» - раённыя і міжраённыя спаборніцтвы, - чакаюцца 15 жніўня. На міжраённых спаборніцтвах чэрвенцы будуць сапернічаць з Бярэзінскiмi, Крупскiмi і Смалявіцкімi рыбакамі 23 жніўня на Смалявіцкім вадасховішчы. Пераможца атрымае пуцёўку на вобласць, дзе лепшых рыбакоў Міншчыны выпрабуе сваімі водамі Пятровіцкае вадасховішчы ў пачатку верасня.
Усе жадаючыя незалежна ад удзелу ў асноўных спаборніцтвах могуць «пафестываліць» - спецыяльна для гэтага 19 верасня пройдзе абласны фестываль на тым жа Смалявіцкім вадасховішчы. На фестывальнай праграме жадаючыя змогуць больш шырока прадэманстраваць усе свае здольнасці: лоўлю фідэрам, летняй паплавочнай вудай, спінінгам.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

