Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Жнівень 2020

Святлана Буцавіцкая, дырэктар Чэрвеньскага ЦКРОiР: «Працягваем працу па стварэнні ўніверсальнага безбар'ернага асяроддзя»

- Мы, педагогі і абслугоўваючы персанал цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі робім усё магчымае, каб дзецям тут было камфортна і цікава.

Да новага навучальнага года ў нас з'явіліся таблічкі ў кожнага памяшкання з подпісамі шрыфтам Брайля для людзей са слабым зрокам, у тым ліку і на ўваходзе.

Для тых, каму складана казаць, набыты камунікатар - прыбор, з дапамогай якога дзіця можа адказаць на пытанне педагога. Дзеці глядзяць на малюнак, націскаючы на яго рукой, а прыбор агучвае для педагога адказ.

Набылі і планшэт з падобнай праграмай - «Бачная прамова», а таксама ноўтбук з калонкамі.

Папоўнілася ў нас матэрыяльная частка і дыдактычным матэрыялам. Гэта дапаможнік Фробеля-дыдактычны развіваючы матэрыял.

Святлана Леанідаўна распавяла і пра сэнсарным садзе, закладзеным два гады таму. Тут ёсць сенсарная дарожка з розным тыпам пакрыцця - пясок, жвір, каменьчыкі, на якой дзеці могуць адчуць розныя дотыкi. Кожную вясну сад папаўняецца новымі раслінамі. Удасканальваюцца яго тэматычныя куткі. Высаджаны расліны высокія і нізкія, калючыя і гладкія, разнастайныя па паху, з рознакаляровымі лісцем і кветкамі.

У гэтым годзе зроблены новыя кветнікі ў двары. Хлопцы прымалі актыўны ўдзел у вырошчванні расады кветак: садзілі насенне, праполвалі ўсходы, палівалі. Гэта ўсё - элементы працоўнай рэабілітацыі.

У цэнтры будуць праходзіць навучанне і рэабілітацыю 18 дзяцей. 68 дзяцей праходзяць аналагічнае навучанне на базе Чэрвенскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў. Працуе 16 педагогаў, адзін - педагог-псіхолаг.

Арганізавана трохразовае паўнавартаснае харчаванне. Яго рыхтуюць у суседнім дзіцячым садзе №2.

Усіх дзяцей падвозяць у цэнтр на аўтобусе з пад'ёмнікам і рамянямі бяспекі.

- Мы гатовы прыняць дзяцей на новы год навучання і рэабілітацыі, - сказала Святлана Буцавiцкая.

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць