Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
24 Жнівень 2020

Копия СВФ «Аграбуд» лідыруе па ўраджайнасці зерневых культур у Чэрвеньскім раёне

На раніцу 21 жніўня ў сельгаспрадпрыемстве абмалацілі зерневыя культуры на 98 працэнтах палеткаў. Ураджайнасць збожжа складае 47 цэнтнераў з гектара.

Дырэктар гаспадаркі Арцём Анціфееў і галоўны аграном Леанард Мельнік

Як распавёў “Раённаму весніку” дырэктар СВФ “Аграбуд” Арцём Анціфееў, добрым падспор’ем стала сёлета для гаспадаркі набыццё інвестарамі – адкрытым акцыянерным таварыствам “Мінскжалезабетон” –новага высокапрадукцыйнага камбайна “КЗ-16” на ўмовах лізінгу. Гэтая тэхніка замянілі адразу два старэнькія “КЗС-10”.

Экіпаж Васіля Зуськова і Яўгена Крука пачаў сёлетняе жніво на новым зернеўборачным камбайне «КЗ-16»

З першых дзён жніва гаспадарка вяла адгрузку збожжа ў лік дзяржзаказу. Ён – самы вялікі сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна – 1800 тон. Фактычна ж хлебаробы сельгасфіліяла рэалізавалі дзяржаве 2143 тоны харчовага збожжа. Таксама добрыя намалоты дадуць гаспадарцы магчымасць цалкам забяспечаць патрэбы жывёлагадоўлі ў фуражы, што дазволіць не купляць дарагія канцэнтраваныя кармы, а рыхтаваць іх на месцы. Збожжа, што застанецца, пойдзе на продаж, а выручаныя грошы – на далейшую мадэрнізацыю вытворчасці.

Камбайнер Андрэй Пятруша

Камбайнавы экіпаж Сяргея Ларыёнава і Дзмітрыя Калтовіча з вадзіцелем на адвозцы збожжа Сяргеем Анціфеевым

Загадчык зернесушыльнай гаспадаркі Рыта Лучанок з аператарамі КЗС Леанідам Цынкевічам і Аляксеем Езвянковым.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць