Гэта – 94 працэнты ад неабходнага.
Першымі скончылі абмалот зерневых культур эксперыментальная база “Натальеўск”, філіялы “Агра-Бокс” сумеснага прадпрыемства “Унібокс” і “Аграбуд” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскжалезабетон”.
Эксперыментальная база “Натальеўск” мае найбольшы ў раёне валавы збор зерня – 13 тысяч 69 тон – пры сярэдняй ураджайнасці 44 цэнтнеры з гектара.

Лідар унутрыгаспадарчага спаборніцтва на жніве камбайнер Леанід Савіч
Як распавёў галоўны аграном гэтай гаспадаркі Сяргей Бабіновіч, асаблівасцю сёлетняга жніва стала змяшчэнне яго тэрмінаў. Рапс і зерневыя культуры давялося ўбіраць фактычна адначасова. На жніве былі задзейнічаны дзесяць камбайнаў – сем “КЗС-1218”, два “Доны” і адзін “Медыён”, а таксама 8-9 аўтамашын на адвозцы збожжа.

Камбайнер Максім Юркевіч, інжынер па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку Ігар Нагорны, памочнік камбайнера Сяргей Шайбак і вадзіцель на адвозцы збожжа Мікалай Савайтан
Ураджай зерневых ў гаспадарцы сёлета відавочна лепшы, чым летась. Пераважная большасць культур дала ў сярэднім больш чым па 40 цэнтнераў зерня з гектара.

Вадзіцелі эксперыментальнай базы «Натальеўск» Казімір Вашкінель і Дзмітрый Грыбко, якія першымі ў раёне перасягнулі рубеж 2 тысячы тон на адвозцы збожжа
Адначасова са жнівом у эксперыментальнай базе “Натальеўск” наладжаны комплекс іншых палявых работ. Актыўна ідуць прэсаванне і звозка саломы, лушчэнне іржышча, ворыва. Завершана сяўба азімага рапсу.

