Гэта 94 працэнты ад неабходнага.
Завяршылі сяўбу ў філіяле «Агра-Бокс» сумеснага прадпрыемства «Унібокс», адкрытых акцыянерных таварыствах “10 з’езд Саветаў”, “Чэрвеньскі райаграсервіс”, «Запольскае», сельгаспрадпрыемстве “Валевачы” і эксперыментальнай базе «Натальеўск».
Як распавёў дырэктар ААТ “10 з’езд Саветаў” Вадзім Сокал, на падрыхтоўцы глебы ў гаспадарцы былі задзейнічаны “МТЗ-3522” з васьмікорпусным плугам і “МТЗ-3022” з культыватарам “КШМ-10”. На сяўбе працаваў “Джон Дзір” з сеялкай “ААП-6Д”.

Механізатар на сяўбе азімага рапсу Аляксандр Рог
– У параўнанні з мінулым годам, мы пашырылі плошчы пад азімы рапс больш, чым удвая – да 350 гектараў, – адзначыў Вадзім Сокал. – Культура патрабуе немалых укладанняў, але пры належным доглядзе выдаткі акупляюцца, бо закупачны кошт алейнага насення нашмат большы, чым у зерневых.

Механізатар Мікалай Шумко, які працуе на ворыве глебы, з дырэктарам гаспадаркі Вадзімам Сокалам і галоўным аграномам Наталляй Лепеш.
Напрыклад, сёлета пры ўраджайнасці азімага рапсу 17 цэнтнераў з гектара ў гаспадарцы намалацілі 220 тон алейнага насення. Ад яго рэалізацыі атрымалі 170 тысяч рублёў. Гэтыя грошы ўклалі ў падрыхтоўку да восеньскай сяўбы.

