Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Верасень 2020

У добры шлях! На ўрачыстай лінейцы ў Запольскай школе

На пляцоўцы перад школай сабраліся вучні, бацькі і педагогі.

Па традыцыі віншаваць дзяцей з пачаткам новага навучальнага года прыязджаюць прадстаўнікі раённай адміністрацыі, прадпрыемстваў, устаноў.

На гэты раз у госці да школьнікаў прыехалі: Мікалай Лойка, старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў; Яўген Кулеш, начальнiк раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; Анастасія Канапелька, загадчык аддзела ЗАГС Чэрвеньскага райвыканкама; Юлія Мурашка, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму.

Звяртаючыся да ўсіх удзельнікаў свята з прывітальным словам, дырэктар Запольскай школы Андрэй Гантарэнка сказаў:

- Вельмі рады бачыць усіх на гэтай урачыстай лінейцы. 1 верасня - свята першага званка. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Гэта - свята для першаклашак і выпускнікоў. І тыя, і іншыя гатовы ўступіць у цалкам новае жыццё. Таму гэты дзень для іх самы хвалюючы і запамінальны. Гэта свята і для тых, хто не ўпершыню сядзе за парту, а зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе... Спадзяюся, што час, праведзены ў школе будзе для ўсіх рабят плённым і радасным.

Мінулы год быў для ўсіх нялёгкім. Хочацца, каб новы год быў лягчэй, усе будуць старацца добра вучыцца, будзем берагчы сваё здароўе, займацца спортам, выконваць правілы гігіены. Усім жадаю здароўя, настойлівасці ў вучобе, выканання жаданняў. У добры шлях!

Ад імя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з новым навучальным годам павіншаваў рабят, настаўнікаў і бацькоў Яўген Кулеш, пажадаў першакласнікам, каб кожны новы дзень быў цікавым і яркім. Выпускнікам - годна скончыць апошні этап навучання, працавітасці, каб споўнілася ўсё, пра што марыцца. Настаўнікам, бацькам - у першую чаргу, здароўя, а таксама мiру, цяпла і ўсмешак. І вядома ж, бяспечнага новага навучальнага года.

Юлія Мурашка пажадала ўсім у новым навучальным годзе - новых ведаў, новых адкрыццяў і дасягненняў, здароўя і здзяйснення ўсіх жаданняў.

Ад бацькоў першакласнікаў рабят віншавала Анастасія Сакалоўская.

Вельмі кранальна ў вершах прагучалі віншаванні першакласнікаў выпускнікам. У адказ самых маленькіх вучняў таксама вершамі павіншавалі адзінаццацікласнікі.

Вось і надышоў eрачысты момант: першакласніца Сафія Сакалоўская і адзінаццацікласнік Аляксандр Якушаў званком апавясцілі пачатак новага навучальнага года для 201 вучня Запольскай сярэдняй школы. Сярод іх - 18 першакласнікаў.

Для іх, самых маленькіх вучняў, Яўген Кулеш падрыхтаваў падарункі - плакаты з раскладам заняткаў, на якіх яркія карцінкі з правіламі бяспечнага паводзінаў.

Таццяна Марцьянава . Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць