Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Верасень 2020

Вучні СШ№2 г. п. Смілавічы 1 верасня атрымалі ў падарунак лыжы і мячы

Цікава і ўрачыста прайшоў Дзень ведаў у сярэдняй школе №2 гарадскога пасёлка Смілавічы.

На абноўленай пляцоўцы каля ганка школы сабраліся школьнікі ўсіх класаў, бацькі, госці свята. Асаблівая ўвага - галоўным героям - першакласнікам і выпускнікам. Па чарзе яны прайшлі пад мелодыі школьных песень і апладысменты прысутных на цэнтр пляцоўкі.

Вячаслаў Марціновіч, дырэктар школы, першым звярнуўся да вучняў. Ён павіншаваў дзяцей з пачаткам навучальнага года, пажадаў здароўя, уседлівасці, годных паводзін, дасягнення намечаных мэтаў.

У першы навучальны дзень у госці да настаўнікаў і вучняў другой Смілавіцкай школы прыехалі ганаровыя госці. З віншавальным словам да іх звярнуўся старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў. Ён адзначыў, якія работы былі праведзены ў школе №2 пры падрыхтоўцы да навучальнага года. Добраўпарадкавана тэрыторыя, ўстаноўлена новая агароджа, заменены вокны і дзвярныя блокі, праведзены рамонт хола і харчаблока. Старшыня райвыканкама запэўніў, што ў наступныя гады яшчэ больш пераўтварэнняў чакае школу.

Віталь Мікалаевіч падарыў школе камплект лыж і набор футбольных мячоў. Ірына Змачынская, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме, звяртаючыся да настаўнікаў і хлопцаў, пажадала паспяховага старту ў навучальным годзе, актыўнага спартыўнага і грамадскага жыцця, добрага апетыту ў сталовай, яркіх перамог і дасягненняў на конкурсах, фестывалях, алімпіядах.

Начальнік Чэрвеньскага РАУС, Алег Коршак узнагародзіў дыпломамі хлопцаў, якія прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў, які праводзіў раённы аддзел да 100-годдзя міліцыі.

Словы падзякі педагогам выказалі выпускнікі школы. Пасля хлопцы, вялікія і малыя, задарылі вялізнымі букетамі сваіх любімых настаўнікаў.

Традыцыйна першы званок далі выпускнік і першакласніца. Пасля іх ручаём пабеглі на першы ўрок хлопцы з іншых класаў школы.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць