Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Верасень 2020

Паляўнічыя паспаборнічалі ў стральбе

Спаборніцтвы па стралкова-паляўнічаму мнагаборству, якія ладзіла Чэрвеньская раённая арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, прайшлі ў суботу ў кар’еры ля вёскі Карабетаўка.

Дваццаць чатыры паляўнічыя раёна ў складзе васьмі каманд выяўлялі мацнейшых у стральбе па нерухомай мішэні кабана і па лятаючых талерачках.

У асабістым заліку па суме двух практыкаванняў перамог Леанід Дзёмін. Другі вынік паказаў Мікалай Данчанка, трэці – Віктар Піляк.

Гэтыя паляўнічыя, нашмат апярэдзіўшы сапернікаў, занялі першае месца ў агульнакамандным заліку. Другімі тут сталі Міхаіл Патапаў, Сяргей Корзюк і Мікалай Бабіновіч, трэцімі – Сяргей Комель, Аляксандр Шатэрнік і Пётр Пянкрат.

Дырэктар раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Сяргей Цераш уручыў пераможцам і прызёрам Дыпломы і сезонныя пуцёўкі на восеньска-зімовы перыяд палявання па мінімальных цэнах , а таксама камандныя прызы – дазволы на здабычу лася-сяголеткі, аленя-сяголеткі і казулі-сяголеткі па мінімальных цэнах за першае, другое і трэцяе месцы, адпаведна. Памятныя падарункі атрымалі самы юны і самы актыўны балельшчыкі.

Напрыканцы паляўнічыя абмеркавалі вынікі спаборніцтваў за сяброўскім сталом з гарачай шурпою.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць