Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Верасень 2020

Сям’я з Чэрвеня заваявала ўзнагароды на фестывалі футбола ў Дзяржынску

Тры медалі і мяч на памяць прывезла з фестывалю «Тата, мама, я – футбольная сям’я», які праходзіў у Дзяржынску, сям’я Чыстых з Чэрвеня.

Спаборніцтвы праводзіліся пад эгідай Беларускай федэрацыі футбола пры партнёрстве ЮНІСЕФ і сабралі на стадыёне “Гарадскі” 39 сем’яў. Удзельнікаў падзялілі на пяць груп: таты, мамы, дзеці ад 3 да 6 гадоў, ад 7 да 9 і ад 10 да 15 гадоў.

Каманды, у якіх гулялі мама Надзея Чыстая і дачка Насця, заваявалі залатыя медалі. Маленькая Васіліса разам са сваёй камандай стала другой. Галава сям’і, капітан чэрвеньскага “Коласа” Дзмітрый Чысты, у спаборніцтвах сярод татаў заняў пятае каманднае месца.

Фота з архіву сям’і Чысты

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць