Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Верасень 2020

Першая перамога восені: чэрвеньскія змагары паспяхова выступілі на першынстве вобласці

Каманда змагароў Чэрвенскай СДЮШАР у самым пачатку восені ўжо паспела атрымаць бронзавы агульнакамандны медаль на першынстве Мінскай вобласці.

Таксама ёсць два залатыя медалі ў асабістым першынстве і званні КМС.

Першынство вобласці па вольнай барацьбе сярод юніёраў праходзіла ўчора і сёння ў горадзе Смалявічы. Наша каманда заняла трэцяе месца.

Аляксей СIПАЧ і Уладзіслаў ВАЯВОДЗІН ў асабістым першынстве занялі ў сваіх вагавых катэгорыях першыя месцы, Кірыл СМІРНОЎ падняўся на трэцюю прыступку пастамента.

Акрамя перамогі над супернікамі, хлопцы дамагліся яшчэ аднаго важнага выніку: выканалі нарматыў кандыдата ў майстры спорту па вольнай барацьбе.

Адміністрацыя спартшколы віншуе рабят і жадае ім новых дасягненняў, зацятасці ў трэніроўках і высокіх узнагарод на рэспубліканскім і сусветным узроўні.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць