Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама кіраўнікі структур аблвыканкама і райвыканкама, раённых устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў.
Як адзначыў Іван Маркевіч, мэта пасяджэння - ацаніць ступень гатоўнасці як рэгіёну ў цэлым, так і кожнага аб'екта, уключанага ў праграму падрыхтоўкі і правядзення абласнога свята аграрыяў, - у прыватнасці. Для гэтага ўдзельнікі штаба аб'ехалі гарадскія тэрыторыі, у тым ліку ўнутрыдваравыя.
- У першую чаргу, хочацца адзначыць праведзены велізарны аб'ём работ, - сказаў Іван Маркевіч пасля выязной часткі мерапрыемства. - Але, разам з тым, як і ў любой справе, ёсць свае недахопы.
На пасяджэнні былі пазначаны тыя пытанні і моманты, якія патрабуюць рашэння ў бліжэйшы час. Усе яны, з пэўнымі тэрмінамі выканання, увайшлі ў пратакол даручэнняў, падрыхтаваны па выніках працы штаба.



