2 верасня ў інтэрнаце ДУА «Чэрвеньскі прафесійны будаўнічы ліцэй» была праведзена тэхнічная вучоба і гутарка на тэму «Дзеянні персаналу і пражываючых інтэрната пры аварыйнай адсутнасці напругі - працоўнае асвятленне ў будынку адсутнічае». Падрабязна разглядаліся пытанні і адпрацоўваліся: дзеянні па ўключэнні аварыйнага аўтаномнага асвятлення, аператыўнага інфармавання спецыялізаваных службаў і адказных асоб, наяўнасці тэлефонаў аварыйных дыспетчарскіх службаў, абавязковаму перыядычнаму тэхнічнаму абслугоўванню сістэмы аварыйнага асвятлення.
Таксама была праведзена гутарка ў калектыве Ліцэя на тэму захавання патрабаванняў электрабяспекі ў побыце: аб эксплуатацыі энергаёмістай бытавой тэхнікі, пра ўжыванне кабель-падаўжальнікаў, аб недапушчальнасці перагрузкі электрычнай сеткі, аб рэгістрацыі сістэм электрычнага ацяплення і прыгатавання ежы.
Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Чэрвенскай раённай энрегагазінспекцыі Камінскі Д.У.

