Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Верасень 2020

Надзейнасць і якасць: чэрвеньскія газавікі адзначаюць прафесійнае свята

У нядзелю работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці адзначаюць прафесійнае свята.

Супрацоўнікі Чэрвеньскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ «Слуцкгаз» паспяхова спраўляюцца з ускладзенай на іх задачай - забяспечваюць бесперабойную і безаварыйную дастаўку прыроднага і звадкаванага газу спажыўцам. Колькасць іх расце з года ў год. У параўнанні з мінулым годам колькасць карыстальнікаў прыроднага газу павялічылася на 294 і склала 7859 абанентаў; звадкаванага газу - на 12 і склала 6215 домаўладанняў. Павялічваецца і колькасць населеных пунктаў, куды прыйшло «блакітнае паліва». У гэтым годзе да карыстальнікаў прыроднага газу дадаліся і жыхары вёскі Хвоеншчына.

У калектыве працуе 67 чалавек і кожны імкнецца якасна выконваць свае абавязкі, у многіх з іх стаж на прадпрыемстве больш за 15-20 гадоў.

За добрасумленную працу ў сферы газавай прамысловасці да свята узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў: кіроўцу службы эксплуатацыі Вячаславу Грышанаву прысвоена званне «Ганаровы работнік газавай І паліўнай прамысловасці» з уручэннем адпаведнага нагруднага знака; слесару Андрэю Цахановічу аб'яўлена Падзяка УП «Мінскаблгаз»; прыёмшчыку заказаў Таццяне Дзямідка ўручана Ганаровая грамата ПУ «Слуцкгаз»; кіроўцу аварыйна-дыспетчарскай службы Леаніду Паграбенка ўручана Ганаровая грамата УП «Мінскаблгаз»; слесару Уладзіміру Свірыдовічу обявлена ​​Удзячнасць і ўручана Ганаровая грамата ДВА «Белпалівагаз» (на здымку) і падсобнаму рабочаму Аляксандру Корыку ўручана Ганаровая грамата ПУ «Слуцкгаз».

Не забываюць ў калектыве ветэранаў. Да прафесійнага свята 16 чалавек кіраўніцтва ПУ «Слуцкгаз» ўзнагародзіла грашовымi прэміямі.

Не адстаюць ад прафесіяналаў маладыя работнікі: слесары Аляксей Ярашэвіч, Мікіта Бабіч і Андрэй Шэпелеў.

- Я ўдзячны свайму калектыву за добрасумленную працу, - адзначыў начальнік Чэрвеньскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ «Слуцкгаз» Рыгор Варанько. - Віншую калектыў з прафесійным святам. Жадаю здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і поспехаў у працы.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць