Як правільна сябе паводзіць, каб не дапусціць пажару? Што рабіць пры першых прыкметах узгарання ў доме? На гэтыя і іншыя пытанні госці свята адкажуць дакладна - з усімі жадаючымі арганізатары правялі конкурсы на веданне правілаў бяспечных паводзін.
Тэорыя пры гэтым суседнічала з практыкай: работнікі МНС, дзяржаўтаінспекцыі пры падтрымцы раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, упраўлення па адукацыі, спорту і турызму падрыхтавалі для дзяцей інтэрактыўныя зоны актывацыі.



Віктарыны, спартыўныя эстафеты, займальныя гульні і аквагрым – у гэты дзень кожнаму знайшоўся занятак па душы. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі не ўпусцілі выпадку прымерыць абмундзіраванне ратавальнікаў і супрацоўнікаў міліцыі, забрацца на вадзіцельскія сядзеннi службовых аўто. А бацькі малых тым часам імкнуліся адлюстраваць іх кожны крок у новай ролі.






Першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Плiкус рэкамендаваў дарослым і дома не пакідаць дзяцей адных без нагляду, бо ад гульні з агнём да бяды - адзін крок. Акрамя таго, ён нагадаў бацькам аб прынцыпе працы і карысці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
А каб правілы бяспечных паводзін былі не толькі на слыху, але і пад рукой, ратавальнікі ўсім гасцям свята ўручылі яркія інфармацыйныя буклеты, брашуры і памяткі.









