Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Верасень 2020

Кубак па пляжнаму валейболу – у каманды СШ №4

Чэрвеньскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб правёў на Натальеўскім возеры турнір па пляжнаму валейболу. 

Удзел у ім узялі дзесяць каманд.

На першым этапе валейбалісты спаборнічалі ў групах. З групы “А” у фінальную частку турніру выйшлі каманды ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Чэрвенскага лясгаса, з групы “Б” – спартсмены, якія выступалі за СШ №4 Чэрвеня і каманда “Нястрымныя”.

У паўфіналах СШ №4 перамагла лясгас, а валейбалісты ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму – “Нястрымных”.

Трэцяе месца заняла каманда лясгаса, якая ў дзвюх партыях узяла верх над “Нястрымнымі”.

Фінальны матч выдаўся напружаным. Першая партыя была за прадстаўнікамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму – 21:18. У другой цяжкую перамогу здабылі валейбалісты СШ №4 – 25:23. Яны ж у выніку і выйгралі турнір, даціснуўшы сапернікаў у трэцяй партыі – 15:10.

Каманда-пераможца ўзнагароджана Кубкам, а ігракі каманд, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы – медалямі.

Аляксандр НЯПЕЎНЫ, інструктар-метадыст раённага фізкультурна-спартыўнага клуба

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць