Новы навучальны год выхаванцы Цэнтра пачалі ў адрамантаваным будынку. Сюжэт пра гэта зняў адзін з беларускіх тэлеканалаў. У рэпартажы распавядаецца, што ў абнаўленне фасада і даху, ўцяпленне памяшканняў, рамонт навучальных аўдыторый і ландшафтныя працы ўкладзена каля 170 тысяч рублёў з бюджэту раёна. У планах - стварэнне адкрытай музейнай пляцоўкі «Спадчына», якая стане часткай мясцовага музея Хаіма Суціна.
У тэлесюжэце дырэктар Цэнтра Ала Лаўрыновіч адзначыла, што па выніках мінулага года выхаванцы атрымалі каля 100 узнагарод на розных конкурсах: « У тым ліку ёсць і міжнародныя ўзнагароды. Такіх дзяцей трэба падтрымліваць, таму менавіта для іх і ствараюцца найлепшыя ўмовы для заняткаў і творчасці».
Сёння ў Цэнтры творчасці займаюцца 500 хлопчыкаў і дзяўчынак. Навучанне вядзецца па некалькіх напрамках. Самыя папулярныя - мастацкае, турыстычна-краязнаўчае, інтэлектуальнае і фізкультурна-аздараўленчае.
Наталля КАРАЛЬКЕВIЧ. Фота Алы Лаўрыновіч

