Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Верасень 2020

Сваімі вачыма, з першых вуснаў: чэрвеньскія ратавальнікі працягваюць агітацыю

У жніўні ратавальнікі вялі прапаганду сярод дзяцей і бацькоў проста на вуліцах горада, у крамах, на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Другая частка акцыі «У цэнтры ўвагі - дзеці!» ідзе ў іншым фармаце.

У рамках акцыі ў Чэрвеньскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Сабралася шмат юных прыхільнікаў пажарнай справы. Пазнаёміцца з працоўнымі буднямі ратавальнікаў і атрымаць новы багаж карысных ведаў па правілах бяспекі прыйшлі гімназісты-дзевяцікласнікі. Для рабят правялі займальную экскурсію, прадэманстравалі аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне.

Намеснік начальніка раённага аддзела па НС Аляксей БАТУРА распавёў, як стваралася і развівалася пажарная служба і якія асаблівасці нялёгкай працы пажарных-ратавальнікаў.

Як толькі гледачы засвоілі тэорыю, прагучаў... сігнал трывогі! Тут хлопцы на свае вочы ўбачылі тыя самыя баявыя дзеяньні, пра якія толькі што ішла гаворка.

Самыя актыўныя маглі асабіста адчуць сябе ратавальнікам, прымяраючы баявую вопратку, правяраючы, колькі важыць гідраўлічнае абсталяванне, і высвятляючы, ці такі цяжкі процігаз на сціснутым паветры, як пра яго распавядаюць.

На заканчэнне сустрэчы работнікі МНС уручылі гімназістам навучальныя памяткі. Падобныя сустрэчы - унікальная магчымасць для падлеткаў з першых вуснаў даведацца, чым сёння жывуць ратавальнікі.

Наталля КАРАЛЬКЕВIЧ. Фота Алены Немагай

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць