Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Верасень 2020

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі грыбніка, які заблукаў у лесе

7 верасня ў другой палове дня ў Чэрвеньскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што жыхар вёскі Майзарова, 1960 года нараджэння, пайшоў у лес па грыбы і не вярнуўся.

Да надыходу цемры адшукаць мужчыну не ўдалося. А раніцай 8 верасня пошукавая аперацыя, у якой бралі ўдзел 20 супрацоўнікаў РАУС, прынесла поспех. Грыбніка, які, як высветлілася, заблукаў, знайшлі жывым у лесе непадалёк ад вёскі Усохі. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.  

"

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць