І вось з Расіі прыйшла займальная гульня з дзіўнай, на першы погляд, назвай.
«Засадзi іншага» - так гэта называецца. У Беларусі першымі апрабавалі гульню на Гродзеншчыне. А потым новае захапленне разляцелася па рэспубліцы. Чэрвеньскі клуб не застаўся ў старонцы, бо нашы хлопцы стромкія і прасунутыя!
Каб гуляць, далёка ездзіць няма неабходнасці, можна абыйсціся тэрыторыяй свайго раёна. Сутнасць гульні простая: робіцца таблічка, адзін экіпаж адвозіць яе ў любое месца ў межах раёна і скідае каардынаты ў групу. Любы іншы экіпаж едзе і бярэ гэтую таблічку, або «кропку». Як правільна ўзяць - распрацаваны пэўныя правілы: ў групу трэба скінуць фота, дзе адна рука члена экіпажа знаходзіцца на таблічцы, а другая рука на кузаве машыны. Такое фота пацвярджае, што кропка ўзятая. Пасля гэтага таблічку перавозяць у іншае месца, зноў скідваюць каардынаты ў групу, і так далей. Такім чынам «кропка», або таблічка, катаецца па раёне, і гэта можа працягвацца да бясконцасці. Гэтакi «ліст шчасця» ў рэальным і адзіным экземпляры.
Дарэчы, удзельнічаць можна не толькі на машынах. Можна пешшу, на веласіпедзе, але ў гэтым выпадку перавозіць таблічку забаронена, толькі робіцца фатаграфія, што кропка ўзята.
Як адзначыў лідэр Чэрвеньскага джып-клуба Андрэй Юшко, ў гульні вялікі патэнцыял, бо яна вельмі зручная, каб не збірацца вялікімі групамі: «Можна паехаць маленькай кампаніяй ці аднаму, ў любы час сутак, у любым складзе, як душы заўгодна. І калі нехта думае, што знайсці кропку па каардынатах лёгка - гэта памылковае меркаванне! Нават маючы каардынаты, знайсці яе праблематычна».
Вось таму гульня і называецца «Засадзi іншага»: можна рэальна засесці ў якім-небудзь лесе ці балоце і круціцца на адным месцы, адчуваючы, што кропка побач, але - дзе менавіта?!. А каардынаты пункту — вось яны, дарэчы. Заходзьце, глядзіце, едзьце, забірайце, перадавайце далей.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Андрэя Юшко

