На гэты прэстыжны турнір заявіліся і два чэрвеньскiя спартсмены.
Заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце падалі Аляксей Суша і Павел Клындзюк.
Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да спаборніцтваў. Як адзначыў Павел Клындзюк, у хуткім часе адновіць працу клуб «Сілавыя віды спорту»: «Зараз ідзе набор і адбор сярод Чэрвенскай моладзі. Лёша Суша паступіў у педагагічны універсітэт, таму трэніруецца ў Мінску. Ён і ўсе хлопцы, якія раней трэніраваліся ў клубе ў Чэрвені, паступіўшы ў Мінск, могуць трэніравацца там на бясплатнай аснове ў заслужанага трэнера па рускiм жыме Ігара Вайцяхоўскага. Гэта і мой трэнер. Вельмі прыемна, што хлопцы не кінуць спорт і пяройдуць да дасведчанага настаўніка, які выхаваў мноства беларускіх цяжкаатлетаў!»
У «Адрэналіне» Павал будзе выступаць у трох намінацыях: «народны жым», «рускі жым» і «ўздым штангі стоячы». Аляксей заявіўся на намінацыю «рускі жым».
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

