У раёне на ўліку ў дзяржаўным энергетычным і газавым наглядзе складаецца 111 спажыўцоў цеплавой энергіі і 59 цеплакрыніц (кацельняў).
Чэрвеньская раённая энергагазінспекцыя яшчэ ў маі кожнаму спажыўцу накіравала інфармацыйныя лісты-загады і памяткі па падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовы перыяд 2020/2021г., дзе былі прапісаны канкрэтныя мерапрыемствы з указаннем тэрмінаў і адказных асоб.
Згодна з «Правіламi падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння», зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2020 №286, усе работы павінны быць завершаны да 20 верасня.
У мэтах забеспячэння парадку прад'яўлення камісіі электра-і цеплаўстановак спажыўцоў для вызначэння гатоўнасці іх да ацяпляльнага перыяду быў складзены графік, зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам, з указаннем тэрмінаў афармлення і рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці ў органах «Дзяржэнергагазнагляду». Інфармацыя была размешчана на сайце Чэрвеньскага райвыканкама і раённай газеце.
Па стане на 8 верасня зарэгістравана 80 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі з 111, што складае 72%, і 45 пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц з 59, што складае 76%.
Чэрвеньская раённая энергагазінспекцыя нагадвае, што згодна з правіламі праца па разглядзе, рэгістрацыі і падпісаннi пашпартоў гатоўнасці энергазабеспячальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі павінна быць завершана да 30 верасня.
У адпаведнасці з артыкулам 20.11 «Парушэнне правілаў эксплуатацыі цеплавых сетак» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і артыкулам 3.22. Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за непрыняцце мер па падрыхтоўцы цеплавыкарыстоўваючага абсталявання для працы ў асенне-зімовы перыяд службовыя асобы органаў Дзяржэнерганагляду маюць права накласці адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу.
Каб пазбегнуць такіх непрыемнасцяў, неабходна да пачатку ацяпляльнага сезона завяршыць усе рамонтныя работы на сваіх аб'ектах, жылым фондзе і атрымаць «Пашпарт гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд 2020-2021г.».
Юры Міхаленя, дзяржаўны інспектар Чэрвенскай РЭГI

