Пляцоўкі для спальвання смецця павінны быць абраны такім чынам, каб выключыць магчымасць узнікнення пажару. Працэс гарэння неабходна пастаянна кантраляваць і не ў якім разе не пакідаць без нагляду. Не варта забываць і пра першасныя сродкі пажаратушэння: вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку і г. д. Паліць адходы дапушчальна пры слабым ветры і пры выкананні наступных адлегласцяў: 8 м ад будынкаў і збудаванняў, 20 м ад ляснога масіву, 30 м ад месцаў, дзе складуецца сена ці салома.
Многія ўжо адкрылі сезон шашлыкоў, але толькі адзінкі ведаюць і выконваюць правілы бяспекі пры прыгатаваннi ежы на мангалах, барбекю, грылі. А ўсё вельмі проста: размяшчэнне спецыяльнага прыстасавання для прыгатавання ежы на адлегласці не менш за 2 м ад будынкаў, пастаянны кантроль, сродкі тушэння побач, пасля заканчэння прыгатавання ежы падпаленыя матэрыялы неабходна пагасіць да поўнага спынення тлення.
Паважаныя грамадзяне, памятаеце, што грэбаванне элементарнымі патрабаваннямі пажарнай бяспекі нясе прамыя пагрозы здароўю людзей і захаванню маёмасці. Перад тым, як нешта зрабіць, задумайцеся, а чым гэта можа скончыцца....

