Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Верасень 2020

Прафілактычная акцыя «Хуткасць» з 8 па 13 верасня 2020 года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна

Аналіз аварыйнасці на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна сведчыць аб тым, што адной з прычын здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца перавышэнне альбо няправільны выбар хуткасці руху.

Як правіла, такія здарэнні характарызуюцца даволі высокiм цяжарам наступстваў. З пачатку 2020 года па прычыне перавышэння або няправільнага выбару хуткасці руху на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна здзейснена 7 ДТЗ, што складае 47% ад агульнай колькасці зарэгістраваных ДТЗ, у якіх 7 чалавек атрымалі раненні.

На кожнай аўтадарозе ёсць свае, так званыя, аварыйныя кропкі - месцы канцэнтрацыі ДТЗ. У дадзеных месцах выстаўлены дарожныя знакі, паніжаючыя максімальную хуткасць і папярэджваючыя кіроўцаў аб небяспечным участку. Але недысцыплінаванасць некаторых кіроўцаў, зухаватасць і няправільна выбраная хуткасць становяцца прычынамі з'ездаў у кювет, перакульванняў, сустрэчных сутыкненняў.

У мэтах папярэджання гібелі людзей у аўтааварыях, Дзяржаўтаінспекцыяй Чэрвеньскага раёна з 8 па 13 верасня 2020 года праводзіцца прафілактычная акцыя «Хуткасць», у ходзе якой будзе арганізаваны ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам.

І да ведама парушальнікаў!

Згодна з ч.1 арт. 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь, перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху ад 10 да 20 км/г - цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні. Згодна з ч.2 арт. 18.13 КоАП перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, усталяванай хуткасці руху ад 20 да 30 км/г - цягне накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. Згодна з ч.3 арт. 18.13 КоАП перавышэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, устаноўленай хуткасці руху на 30 км/г і больш - цягне накладанне штрафу ў памеры ад трох да дзесяці базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 2 і 3 гэтага артыкула, ўчыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 15 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да аднаго года.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў да разважлівасці, адказнасці і выканання ПДР!

Дзяржаўтаінспекцыя Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць