За Вашымі плячыма вялікае жыццё. Вы ўяўляеце сабой жывую сувязь часоў і пакаленняў. Вашы веды, мудрасць і найбагацейшы вопыт асабліва важны ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых.
Вы з'яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і ўнукаў.
Асобнае дзякуй ветэранам, больш старэйшага пакалення, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.
Віншую ўсіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць, нягледзячы на ўзрост. Хай сталыя гады не стануць падставай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга!
Жадаю Вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любові і ўвагі з боку родных і блізкіх!
Начальнік упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне
Чэрвеньскага райвыканкама Е.А.Калтовiч

