Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

01 Кастрычнік 2020

Чэрвеньскія вальшчыкі лесу выступілі на абласным чэмпіянаце

У Стаўбцоўскім раёне адбыўся адкрыты абласны чэмпіянат вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2020». 

Каманду Чэрвеньскага лясгаса на ім прадстаўлялі Дзмітрый Горгун з Валмянскага лясніцтва, Іван Дзергачоў з лесапункта і Віталь Упіт з Чэрвеньскага лясніцтва.

Як распавяла “Раённаму весніку” намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, удзельнікі былі падзеленыя на дзве групы. У групе “А” спаборнічалі прафесіяналы, якія ўваходзяць у склад нацыянальнай каманды Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і ўдзельнічаюць у чэмпіянатах  іншых краін, у групе “Б” – усе астатнія. Асобны залік быў у юніёраў.

Вальшчыкі нашага лясгаса занялі дванаццатае агульнакаманднае месца з 22 каманд. Гэта – лепшы вынік выступлення чэрвеньцаў за апошнія некалькі гадоў.

Фота Кацярыны АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць