Асабліва шмат было забаў для дзяцей.
Самыя вясёлыя і шматлюдныя пляцоўкі з атракцыёнамі разгарнулася побач са стаматалагічнай паліклінікай на аўтастаянцы каля КБА. Як пчолы на мёд, ребятня «наліпала» на «Шары ў вадзе» і надзіманыя горкі з драконамі.

На дзіцячай рэйкавай чыгунцы ў міні-вагончыках каталіся не толькі малыя, але і іх бацькі: пад выглядам кантролю за «дробнымі» дарослыя і самі з задавальненнем успомнілі дзяцінства! А аматараў спартыўных гульняў прыцягнула пляцоўка на стадыёне другой школы.

Якія яшчэ забавы прапаноўвала свята?


7D віртуальная рэальнасць, аўтасімулятар, роставыя лялькі, караоке, паказы мадэляў, канцэрты мастацкай самадзейнасці лепшых калектываў вобласці, шоу цырульнікаў, лазертаг, варкаўт, корфбол, фігурнае кіраванне роварам, узняцце гіры, міні-гольф, рынга, выстава прадукцыі бізнес-кампаніі «СтандАрт», «Шахматная феерыя», бадмінтон, выстава выратавальнага абсталявання і спецтэхнікі, дымавы пакой і фотазоны ад МНС, батутны комплекс, каруселі, мультымедыйны цір, аквагрым, электрамабілі, гульнявы лабірынт, а таксама мноства прысмакаў, «узбекскі плоў», смачныя стравы беларускай кухні, салодкая вата, папкорн, шашлыкі, юшка і маса вясёлага настрою.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Галіны ГАМЕЗА

