У пачатку цырымоніі быў зачытаны і перададзены кіраўніку рэгіёна віншавальны адрас ад Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнікі, галоўныя інжынеры, аграномы гаспадарак-пераможцаў і хлебаробы, найбольш паспяхова працавалі на жніве - камбайнеры, вадзіцелі, аператары сушыльных комплексаў, - былі адзначаны рознымі высокімі ўзнагародамі: медалямі «За працоўныя заслугі», Падзякамi Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта. Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын павіншаваў хлебаробаў Міншчыны і правёў цырымонію ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2020 года.
Пераможцам сярод раёнаў прызнаны Маладзечанскі раён. 2 месца на ўборачнай заняў Клецкі раён, 3 месца - Старадарожскі. Пераможца сярод сельскагаспадарчых арганізацый - ААТ «Гарадзілава» Маладзечанскага раёна. 2 месца - ААТ «Хахлова» Маладзечанскага раёна, 3 месца - філіял «Бубны» Вілейскага раёна.
Сярод галоўных інжынераў сельскагаспадарчых арганізацый атрымаў прадстаўнік Чэрвеньскага раёна Фёдар Філімонаў, галоўны інжынер СПФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон».
Ганаровай граматай Мінаблвыканкама ўзнагароджаны кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Цнянскiя экапрадукты» Лагойскага раёна.
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўручыў аўтамабіль брыгадзіру ААТ «Агранёманскі» Стаўбцоўскага раёна Генадзю Цвірко. Цяперашні сезон для Генадзя Адамовіча рэкордны, пяцьдзясят пяты.

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў перадаў эстафету правядзення абласных «Дажынак» кіраўніку Капыльскага раёна Сяргею Пілішчыку.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з партала Млын

