На вялізнай прыгожай сцэне выступалі беларускія артысты: Аляксей Хлястоў, група «Беларусы», Алёна Ланская, група «Правакацыя», Руслан Аляхно, Аляксандр Саладуха.

Плошча была запоўнена да адмовы гледачамі, і ўсё з брацкай любоўю і сяброўскімі воклічамі адабрэння слухалі відэазварот земляка, касманаўта Алега Навіцкага.

Ён павіншаваў чэрвенцаў з такой выдатнай падзеяй, якая дала гораду магчымасць зменіцца, стаць прыгажэй і камфортней, таксама выказаў словы павагі тым, хто працуе ў сельскай гаспадарцы, гадуе хлеб. «Прыехаць не змог, таму што ўжо заўтра трэба ляцець на Байканур», - дадаў касманаўт.

Як прывітанне далёкім зоркам, якія цяпер сталі да нас крышачку бліжэй з-за таго, што ў нас такі зямляк, неба пасля канцэрта ўпрыгожылася святочным салютам, які з заміраннем сэрца глядзелі і дзеці, і дарослыя.

Дзякуй, «Дажынкі»!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

