Самую брэндавую прадукцыю папулярных беларускіх прадпрыемстваў, як прадукты харчавання, так і прамысловыя тавары, маглі купіць чэрвенцы і госці.
Асаблівую ўвагу прыцягвалі пункты дэгустацыі разнастайнай ежы – якi кірмаш без гэтага!

Святочны антураж стваралі выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, роставыя лялькі, народны гульнявы тэатр «Тары-Бары» Маладзечанскага дзіцячага цэнтра культуры «Парастак».

У скверы на плошчы Свабоды працавала выстава караваяў і снапоў.

Тут жа і на пляцоўцы перад краязнаўчым музеем разгарнуліся «Горад майстроў» і «Кірмаш рамёстваў».

Сюды з усёй вобласці прывезлі свае работы майстра па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, саломапляценні, ганчарным мастацтве, лазапляценні, роспісу па шкле, халодным каванні, многіх іншых відах народных промыслаў. Любы жадаючы мог прайсці невялікі майстар-клас у ганчарнага круга, паспрабаваць плесці з поліэфірнага шнура, зрабіць сабе аква-грым, і зрабіць здымкі на памяць з арыгінальнымі арт-фігурамі ў фотазонах Бярэзінскага і Барысаўскага тэатраў дэфіле.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Галіны ГАМЕЗА

