Да пажылых людзей адносяцца людзі старэйшыя за 60 гадоў. У гэтым узросце ўжо ёсць праблемы са здароўем і яны хваравіта ўспрымаюць незапатрабаванасць, недастатковае разуменне з боку маладога пакалення.
Пакуль мы маладыя, думка аб старасці нам здаецца такой далёкай і мы думаем, што заўсёды застанемся такімі. Аднак жыццё хуткабежнае. Гады так хутка праходзяць, што ў нейкі момант чалавек пачынае разумець, што ён ужо стаў дзядуляй або бабуляй, а выхад на пенсію - гэта літаральна стрэс для чалавека, так як яго жыццё кардынальна мяняецца. Але з выхадам на пенсію жыццё не заканчваецца, а толькі дае магчымасць рэалізаваць сябе ў тым, на што раней не хапала часу. Галоўнае - не трэба чакаць, трэба жыць тут і цяпер, у гэтую самую хвіліну. Чалавек станавіцца старым толькі тады, калі сам сабе гэта дазволіць. Можна быць старым у 40 гадоў і толькі пажылым у 80. У чалавека ёсць тры ўзросты: каляндарны (колькасць гадоў), біялагічны (стан унутраных органаў) і псіхалагічны (вызначае сам чалавек). Заўважана, што псіхалагічны ўзрост завышаецца, а з гадамі - заніжаецца.
Навуковыя даследаванні паказалі, што ўмераная фізічная нагрузка, рухомасць, нават калі да гэтага пажылы чалавек не займаўся спортам і не вёў актыўнага ладу жыцця, з'яўляюцца выдатным эліксірам маладосці.
- Плаванне. Падчас знаходжання ў вадзе працуюць усе мышцы і элементы апорна-рухальнага апарата, прычым з мінімальнай нагрузкай на суставы з-за гідрастатычнай бязважкасці. Таксама трэніруецца дыхальная сістэма і сэрца.
- Скандынаўская хада. Гэта пешыя прагулкі са спецыяльнымі палкамі, падобнымі на лыжныя. Яны памяншаюць рызыкі траўмаў, здымаюць напружанне ў суставах і цягліцах.
- Шахматы. Хоць гэта і не дынамічны занятак, але для прадумвання хадоў і разумення логікі гульні задзейнічаюцца абодва паўшар'я. Для пажылых людзей гэта мае вялікае значэнне, паколькі дазваляе даўжэй захаваць памяць і яснасць розуму.
- Пешыя прагулкі па вечарах.
У сталым узросце харчаванне таксама мае вялікае значэнне. Яно павінна быць рацыянальным. Яго выбудоўваюць так, каб выключыць лішак калорый, забяспечыць арганізм пажыўнымі рэчывамі і вітамінамі, падтрымаць яго. Дамінуючымі павінны стаць бялковыя прадукты і атрымліваць іх неабходна з рыбы і морапрадуктаў (яны лепш засвойваюцца). Варта павялічыць колькасць малочных прадуктаў (лепш, калі яны будуць нятлустыя). Карысны і раслінны бялок, які змяшчаецца ў бабовых, збожжавых. Колькасць тлушчаў скарачаюць, у асноўным яны павінны быць расліннымі. Перавагу неабходна аддаваць прадуктам, багатымі клятчаткай - гэта крупы, садавіна. Цукар, мучныя вырабы, прысмакі пажадана выключыць. Рацыён складаюць так, каб харчаванне было багатым вітамінамі. Іх колькасць трэба павялічваць яшчэ і таму, што з узростам іх засваенне пагаршаецца. Пажылым людзям трэба есцi больш свежых гародніны і садавіны, зеляніны.
У сталым узросце патрэба ў вадзе складае каля 1,5 л у дзень, з іх 40% прыпадае на ежу. Лепш піць ваду, узвары, слабую гарбату. Не трэба выпіваць шмат вады адначасова, каб не павялічваць нагрузку на сэрца: лепш піць вадкасць на працягу дня невялікімі порцыямі.
Сёння на якасць і працягласць жыцця пажылых людзей уплываюць не толькі добрая экалогія, здаровы лад жыцця, рухальная актыўнасць, правільнае і рацыянальнае харчаванне, але і стаўленне родных і блізкіх. Пры вызначэнні каштоўнасцяў людзей сталага ўзросту сям'я і дзеці займаюць першае месца. Вельмі важна, каб сям'я, блізкія, сваякі, якіх так шануюць пажылыя людзі, дарылі ім сваю ўвагу і клопат. Дастаткова проста зайсці і адведаць, патэлефанаваць і спытаць як справы, даведацца пра адчуванне, папрасіць падзяліцца надзённымі праблемамі. Старайцеся больш слухаць, бо пажылым людзям важна выгаварыцца. Не адмаўляйце ім у жаданні даць Вам каштоўную параду і не забывайце падзякаваць ім, бо для вас гэта дробязь, а пажылым людзям гэта падзяку неймаверна каштоўная.
Часцей надавайце ўвагу сваім родным і будзьце здаровы!
ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ», 2020г.

