Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Кастрычнік 2020

Дарагія работнікі сферы адукацыі Чэрвеньшчыны!

Паважаныя ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце нашы сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка.

Кожны з нас захоўвае ў сэрцы памяць аб тых, хто вучыў нас думаць і разумець, не здавацца перад цяжкасцямі, адрозніваць дабро ад зла, верыць у сябе і захоўваць вернасць свайму пакліканню.

Сапраўдны педагог, увасабляючы ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, нязменна абуджае ў сэрцах вучняў шчырае і невынішчальнае імкненне да ведаў. Выхаванне падрастаючага пакалення - вялікая адказнасць і нялёгкая праца, якая заслугоўвае вялікай павагі.

Вашы поспехі, паважаныя педагогі, - дасягненні вашых вучняў. А гэтыя дасягненні - вынік працы ўсёй сістэмы адукацыі.

Няхай ваша жыццё будзе багатым на станоўчыя эмоцыі, добрыя справы і ўчынкі, значныя дасягненні і перамогі!

Шчыра жадаем вам стабільнасці і працвітання, дабрабыту і дастатку, любові і павагі блізкіх, падзякі і ўдзячнасці вучняў.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць