Аднак нездавальняючы тэхнічны стан электрычных установак можа прывесці да трагічных наступстваў.
Так, 05.09.2020г у 18 uflpшy 25 хвілін адбыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам з вучнем 10 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Вілейка» в. Iзбiна, Вілейскага раёна, Мінскай вобласці, 2005 года нараджэння, Шатлікавым Іванам Андрэевічам. Пацярпелы спусціўся ў склеп жылога дома па прадукты. Пацярпелы быў без абутку. Памер склепа прыкладна 2х2 метра, сцены склепа бетонныя, падлога земляная, вышыня каля 1,7 метра. У гэты час на кухні побач, ля ўваходу ў склеп, знаходзіўся бацька пацярпелага. Ён убачыў, што сын зваліўся на зямлю. Бацька разам са сваякамі дасталі пацярпелага з склепа і пачалі рабіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. У гэты час сваякі выклікалі хуткую дапамогу, але вырашылі не чакаць і адвезлі пацярпелага на сваёй машыне ў УАЗ «Вілейская ЦРБ». Лекары правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак у 19.20 лекары канстатавалі смерць пацярпелага. Як мяркуецца, у падвале жылога дома пацярпелы дакрануўся да неізаляванага кабеля 3х2,5 выведзенага з бетоннай сцяны, які знаходзіцца пад напругай.
Прычынай няшчаснага выпадку з'явіўся неізаляваны ўчастак токаправоднай жылы кабеля, грэбаванне элементарнымі правіламі электрабяспекi.
Нават без падрабязнага вывучэння няшчасных выпадкаў можна зрабіць выснову, што прычынай з'яўляецца элементарнае грэбаванне патрабаваннямі электрабяспекі - любыя работы, звязаныя з абслугоўваннем электрычных прылад, любыя маніпуляцыі з электрычнымі прыборамі, якія знаходзяцца пад напругай - павінны выконвацца пры абавязковым адключэнні іх ад электрычнай сеткі.
Немалаважным фактарам бяспечнага выкарыстання электрычных прыладаў з'яўляецца выкананне патрабаванняў па ўмовах іх эксплуатацыі, якія ў вельмі даступнай форме адлюстроўваюцца ў тэхнічным пашпарце і кіраўніцтве па ўжыванні любога электратэхнічнага выраба.
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя! Не грэбуйце элементарнымі патрабаваннямі электрабяспекі! Беражыце сябе і шануеце сваё жыццё.
Інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Чэрвенскай раённай энрегагазінспекцыі Міхаленя Ю.М.

