Да прыкладу, у органы ўнутраных спраў Мінскай вобласці з 9 жніўня на працягу двух тыдняў паступіла 83 звароты аб невядомых знікненнях грамадзян. Прычым больш чым у палове выпадкаў заяўнікі меркавалі, што зніклы мог быць затрыманы на так званых акцыях пратэсту. Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што 55 з заяўленых без вестак зніклых сапраўды затрымліваліся, але месцазнаходжанне людзей устаноўлена, іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.
На дадзены момант на Міншчыне ні адзін удзельнік акцыі пратэсту не знаходзіцца ў вышуку.
Мінскае РУУС

