Музычная зала з цяжкасцю змясціла ўсіх жадаючых паўдзельнічаць і паглядзець гэта займальнае відовішча. Дружная сям'я навучэнцаў школы папоўнілася 40 юнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія пажадалі вучыцца гульні на музычных інструментах.
Наколькі гэта выдатныя заняткі «першакласнікам» прадэманстравалі выкладчыкі школы мастацтваў разам з вучнямі, якія займаюцца ў музычнай школе не першы год. Сваімі ўмелымі, упэўненымі пальчыкамі хлопцы дэманстравалі пачаткоўцам, што цярпенне, уседлівасць, упартасць і мэтанакіраванасць абавязкова прынясуць свой плён і неўзабаве юныя хлопчыкі і дзяўчынкі таксама змогуць прыгожа граць на розных музычных інструментах.
У канцэрце прымалі ўдзел: Паліна Суша, выкладчык па класе цымбалаў Аляксандра Сарока, па класе фартэпіяна Маргарыта Коршунава з вучаніцай Юліяй Бароўскай, выкладчык па класе гітары Іван Якімаў, Ліза Дзегцярова, выкладчык па класе скрыпкі Святлана Кузьміч, Аляксандр Дзявяткін, выкладчык Таццяна Чыстая з вучаніцай Соф'яй Свядыш, Ліза Гоман, Лера Янчэўская, выкладчык Алег Калеснік з вучаніцай Лізай Гамеза, Кацярына Стахевіч з вучнем Багданам Крыжыкам. Вакальная група выкладчыкаў «Рэха» майстэрскi выканала папуры з беларускіх і англійскіх песень.
Вядучая мерапрыемства выкладчык па класе баяна-акардэона Алена Ліхадзіеўская распавядала дзецям пра музыку, загадвала цікавыя загадкі, запрашала падпяваць і танцаваць. Весяліў хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў і бабуль выдатны герой Нязнайка ў яркім таленавітым выкананні выкладчыка Кацярыны Стахевіч. Канцэрт у музычнай зале праляцеў, як адно імгненне. У канцы хлопцы з рук дырэктара школы Галіна Прышывалка атрымалі сведчанні вучня школы мастацтваў і салодкія падарункі.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

