Мэтай яе з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем людзей сталага ўзросту, падтрымання ў іх пачуцця патрэбнасці грамадству.
У Чэрвеньскім раёне пражывае 16 адзінокіх грамадзян, якія дасягнулі 90-гадовага ўзросту і старэй. А ўсяго ў нашым раёне больш за дзвесце грамадзян старэй 90 гадоў. Чатыры жыхаркі нашага раёна перасягнулі 100-гадовы рубеж: Вользе Фёдараўне Гутнік з вёскі Лісіца і Ганне Іванаўне Капанец з Волмы споўнілася 102 гады. Вольга Фёдараўна зараз знаходзіцца ў Мiнску ў сваякоў, а Ганна Іванаўна дома пад наглядам і сыходам дачкі з зяцем. Павіншаваць доўгажыхароў, выказаць павагу, даведацца аб магчымых праблемах у Дзень пажылых людзей да іх у госці прыехалі работнікі цэнтра сацыяльнай абароны Максім Русецкі і Таццяна Адзінец.
На Садовай вуліцы ў доме нумар шэсць у Волме ідэальны парадак, чысціня і ўтульнасць атачаюць доўгажыхарку Ганну Іванаўну. Віншаванні за маму прымае дачка.

Сто гадоў у гэтым годзе адзначылі Ева Антонаўна Тоўсцік з Іванічы (з'ехала зімаваць да дзяцей у Мінск) і Надзея Фёдараўна Астроўская з аграгарадка Рудня. Работнікі цэнтра Максім Русецкі і Таццяна Адзінец, навясцілi з падарункамі доўгажыхарку Надзею Фёдараўнe Астроўскe., адзначылі бадзёрасць і аптымізм жанчыны. Яна акружаная любоўю і клопатам сваіх блізкіх. З 2004 года, з таго часу, як памёр муж, яна жыве на Чэрвенскай зямлі ў дачкі. Сама ўраджэнка Ляхавіцкага раёна. Да 1939 года заходняя Беларусь была польскай зямлёй. Была Надзенька Варанчак (дзявочае прозвішча) выдатнай паненкай з заможнай сям'і. Зямлі мелі нямала, наёмных рабочых прыцягвалі, але і самі працавалі старанна. З прыходам савецкай улады, можа і былі б раскулачаны, ды загаралася ўжо ў Еўропе полымя другой сусветнай вайны. Напакутаваліся жыхары Ляхавіцкага раёна ад фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай нароўні з усім беларускім народам. Родную вёску Надзеі спалілі дашчэнту. Жылі ў зямлянках. Паступова будавалі жыллё, вярталіся да мірнага жыцця. У 1946 году Надзея выйшла замуж, неўзабаве ў сям'і нарадзіліся дзеці - дачка і сын. Яны выраслі і падарылі Надзеі Фёдараўне 8 унукаў, а тыя ў сваю чаргу ўзбагацілі бабулю 16 праўнукамі. Старэйшаму праўнуку 22 гады, а малодшай праўнучцы толькі адзін месяц зроду. Усе яны сабраліся ў ліпені гэтага года на стогадовым юбілеі каханай бабулі. Гены ў сям'і выдатныя. Бацька Надзеі Фёдараўна пражыў 102 года.
Шчасця і здароўя ўсім прадстаўнікам гэтай цудоўнай сям'і. Няхай свет, дружба, паразуменне заўсёды пануюць у вашай сям'і, няхай песцяць і лашчаць маленькіх, з клопатам і павагай ставяцца да старэйшых.
У гэты дзень Таццяна Адзінец наведала і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Аляксандравіча Лашука. Яна перадала яму падарункі і віншаванні ад цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

