Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Кастрычнік 2020

У Чэрвеньскім раёне з 2 па 12 кастрычніка праходзіць прафілактычная акцыя «Пешаход»

З улікам умоў надвор'я і ў мэтах прыняцця дадатковых мер па прафілактыцы ДТЗ з удзелам пешаходаў, у тым ліку і на пешаходных пераходах Дзяржаўтаінспекцыя Чэрвеньскага раёна з 02 па 12 кастрычніка праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход».

У ходзе прафілактычнай работы будзе забяспечаны дзейсны кантроль па выкананні ПДР удзельнікамі дарожнага руху, а таксама выяўленню пешаходаў, якія не выконваюць Правілы дарожнага руху ў частцы выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак. Асаблівая ўвага будзе нададзена фактам знаходжання на праезнай частцы і зблізку ад яе нецвярозых пешаходаў. Месцы нясення службы нарадаў ДПС будуць набліжаны да патэнцыйна небяспечных участкаў дарог, дзе пешаходы ў неўстаноўленых месцах перасякаюць праезную частку.

У студзені-жніўні 2020 г. у цэлым па рэспубліцы ўзрасла колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў, колькасць загінулых у іх людзей склала 113 чалавек. Пры гэтым адзначаецца рост колькасці ДТЗ, загінулых і параненых у іх пешаходаў у цёмны час сутак (з 300 да 408; з 85 да 88 і з 228 да 333).

77.9% загінулых у ДТЗ пешаходаў атрымалі смяротныя траўмы ў цёмны час сутак.

Даведачна:

 20.09.2020 каля 17 гадзін 27 хвілін кіроўца 1987 г.н., кіруючы аўтамабілем Аўдзі 80, рухаючыся на 80 км аўтадарогі Мінск-Магілёў, здзейсніла наезд на пераходзіўшую злева на права па пазначаным пешаходным пераходзе грамадзянку 1955 г. н. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пешаход памерла ў бальніцы.

 10.08.2020 каля 16 гадзін 50 хвілін кіроўца 1989 г.н., кіруючы аўтамабілем Рэно Сандэра, рухаючыся па вул. Калінінскай ў в. Шасцiснопы, здзейсніў наезд на раптам выехаўшага ў непасрэднай блізкасці ад аўтамабіля веласіпедыста 2006 г.н. У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў раненні і быў шпіталізаваны ў УАЗ «Рэспубліканскі цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі».

 31.05.2020 года каля 17 гадзін 45 хвілін кіроўца 1999 г.н., кіруючы аўтамабілем Аўдзі А6, рухаючыся на 37 км аўтадарогі Мінск-Магілёў, здзейсніў наезд на выехаўшага з падзяляльнай паласы злева на права веласіпедыста 1958 г.н., які ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы ДТЗ.

Паважаныя вадзіцелі!

Пры набліжэнні да пешаходнага пераходу вам варта загадзя знізіць хуткасць, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна быць гатовым да прыпынку і прапусціць пешаходаў, пачынаючых альбо завяршаючых пераход. Каб забяспечыць бяспеку пры праездзе на нерэгуляваным пешаходным пераходам, варта ўлічваць паводзіны пешаходаў, павышаючы ўвагу і зніжаючы хуткасць. Устрымайцеся ад апярэджання фуры, аўтобуса ў зоне пешаходнага пераходу. Яны абмяжоўваюць агляд, і з-за названага транспарту можа нечакана з'явіцца пешаход.

Паважаныя пешаходы!

У сваю чаргу перад пачаткам пераходу пераканайцеся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны, г.зн. неабходна спыніцца каля краю праезнай часткі, паглядзець па баках, пераканацца, што кіроўцы вас заўважылі і паспелі спыніць транспартныя сродкі.

Пры пераходзе праезнай часткі неабходна выключыць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, малалетніх дзяцей ўзяць за руку.

Не будзе лішнім нагадаць пажылым людзям і дзецям аб правілах бяспечнага пераходу праезнай часткі, купіць і прымацаваць на адзенне святлоадбівальныя элементы, лепш, калі яны будуць размешчаны на абодвух рукавах.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі на пешаходных пераходах, асабліва ў цёмны час сутак.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода, які знаходзіцца з прыкметамі ап'янення, відавочна прадстаўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102 або 801714-29202 ў Чэрвенскі РАУС.

Дзяржаўтаінспекцыя Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць