Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Кастрычнік 2020

Арсенiй, Ксенія і Языль: чэрвеньскія бегуны выйгралі на Нацыянальным фестывалі бегу

Лёгкаатлеты Чэрвенскай СДЮШАР удзельнічалі ў 33-м Нацыянальным фестывалі бегу «Языльская дзясятка».

Ён адбыўся ў канцы верасня ў горадзе Старыя Дарогі. Нашы юныя спартсмены - пастаянныя ўдзельнікі гэтых спаборніцтваў і амаль кожны год прывозяць са Старадарожчыны медалі рознай пробы.

Сёлета двое чэрвеньскіх бегуноў падняліся на п'едэстал фестывалю ў сваіх узроставых катэгорыях. Гэта Арсенiй ЧАРНАВЕЦ і Ксенія БОНДАРАВА. Ксенія перамагла на дыстанцыі 500 метраў сярод дзяўчынак 9 гадоў.

Арсенiй сярод хлопчыкаў на дыстанцыі 500 м заняў другое месца. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і медалі фестывалю.

Упершыню «Языльскую дзясятку» правялі ў лістападзе 1988 года ў самой вёсцы Языль. Гэта аграгарадок у Старадарожскім раёне. Лёгкаатлетычны прабег прысвячаўся Дню работнікаў сельскай гаспадаркі. На першую дзясятку прыехала 87 бегуноў. Цяпер у забегах удзельнічаюць больш двух тысяч аматараў лёгкай атлетыкі. Галоўным лічыцца забег на 10 кіламетраў, а самы масавы – «Карпаратыўны» на два з паловай кіламетры, дзе даюць прызы ў намінацыях «Самая масавая каманда» і «Самая крэатыўная каманда». У забегу бяруць удзел прадпрыемствы і арганізацыі Мінскай вобласці. За трыццаць тры гады «Языльская дзясятка» перабралася ў райцэнтр, паступова перарасла ў традыцыйнае масавае спартыўнае мерапрыемства і набыла вядомасць на ўсю краіну.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Святланы КУР'ЯНЧЫК

 

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць