Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Кастрычнік 2020

Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 10 кастрычніка

Адзіны дзень азелянення пройдзе ў Беларусі 10 кастрычніка.

Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Свідзінскі, перадае БЕЛТА.

«Мінпрыроды ў суботу, 10 кастрычніка, аб'яўляе адзіны дзень азелянення, які пройдзе пад лозунгам «Пасадзі дрэва». У рамках гэтага мерапрыемства можна будзе ў спецыяльна падрыхтаваных месцах правесці работы па пасадцы дрэў. Усе тэрытарыяльныя органы i структурныя падраздзяленнi міністэрства прымуць актыўны ўдзел у гэтай кампаніі», - адзначыў Мікалай Свідзінскі.

Паводле яго інфармацыі, супрацоўнікі Мінпрыроды зоймуцца азеляненнем тэрыторыі, прылеглай да другой мінскай кальцавой аўтадарогi. «Работнікі ведамства сумесна з работнікамі дарожных службаў выканаюць дадатковую пасадку на тых участках, дзе па нейкіх прычынах насаджэнні былі часткова страчаны», - дадаў ён.

Як падкрэсліў начальнік упраўлення, гэта не разавая акцыя, яна праводзіцца ўжо не адзін год. «Прапаную ўсім далучыцца да гэтай кампаніі і ўнесці свой уклад, для гэтага дастаткова звязацца з тэрытарыяльнымі органамі нашага ведамства і выканаўчымі органамі ўлады. Адзіны дзень азелянення дазволіць зрабіць нашы населеныя пункты больш прыгожымі і камфортнымі для пражывання», - адзначыў Мікалай Свідзінскі.

БЕЛТА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць