Па выніках наглядных мерапрыемстваў, парушэнні ўстаноўлены на 61% харчовых аб'ектаў, 97% прамысловых аб'ектаў, 97% камунальных аб'ектаў, 78% аб'ектаў установы адукацыі, у тым ліку аздараўленчы лагер з кругласутачным рэжымам знаходжання дзяцей.
У адрас суб'ектаў гаспадарання накіравана 165 рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў у ходзе маніторынгу, 10 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў падчас мерапрыемстваў тэхнічнага, тэхналагічнага (праверачнага) характару.
Па фактах парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнута 5 юрыдычных асоб, 11 фізічных асоб, агульная сума накладзеных штрафаў склала 2327,4 (86,2 б.в.), вынесена 6 прадпісанняў аб канфіскацыі з абарачэння прадукцыі агульнай вагой 68,002 кг. Спецыялістамі ГУ «Чэрвеньскі РЦГЭ» праводзіцца санітарна-асветная і агітацыйная праца з суб'ектамі гаспадарання: 81 лекцыя, 31 выступ па радыё, размешчана 389 артыкулаў у раённай газеце «Раённы веснік», прэс-рэлізаў на сайце Чэрвеньскага РВК, матэрыялстаронка «ВКонтакте» «Гу-Червенский-Рцгиэ За-Здоровый-Образ-Жизни», сайт раённай газеты «Раённы веснік».
Аддзел гігіены
ГУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»

