Большую частку гэтага часу яна ўзначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх.
Учора дэлегацыя ад афіцэрскага сходу Чэрвеньскага раённага аддзела ўнутраных спраў і ветэранскай арганізацыі РАУС наведала калегу-пенсіянерку, каб павіншаваць з Днём пажылых людзей. Ад імя ўсіх афіцэраў і ветэранаў РАУС словы віншавання сказаў старшыня ветэранскай арганізацыі Леанід Комель. Ён адзначыў, што ў калектыве пастаянна праяўляюць клопат аб былых калегах: дапамагаюць, падтрымліваюць, запрашаюць на мерапрыемствы і святы, пераймаюць багаты прафесійны і жыццёвы вопыт. Станіславе АСТАПЕНКА ўручылі матэрыяльную дапамогу, а таксама арыгінальны падарунак - запас разнастайных гародніны на ўсю зіму.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Здымкі Паўла Няхая

