Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Кастрычнік 2020

Дарагія калегі!

Сардэчна віншуем вас з Днём работнікаў культуры!

Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе ў сферы культуры: у бібліятэках, музеях, дамах культуры і клубах, у самадзейных творчых калектывах, дзіцячых гуртках і цэнтрах дасуга.

Ні адна значная падзея ў жыцці нашага раёна не абыходзіцца без яркіх культурных мерапрыемстваў – канцэртаў, тэатральных пастановак, выстаў.

Вы дапамагаеце людзям адкрыць для сябе свет ва ўсёй яго разнастайнасці, далучыцца да багатай культурнай спадчыны беларускага народа.

Народныя калектывы годна прадстаўляюць наш раён на мерапрыемствах рознага ўзроўню нават за межамі краіны, шматлікія ўзнагароды – прызнанне вашага майстэрства і таленту.

Жадаем вам невычарпальнай творчай энергіі, прафесійнага роста, моцнага здароўя, святочнага настрою, поспехаў ў ажыццяўленні усіх планаў!

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах

моладзі райвыканкама

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць