У апошнім туры, які прайшоў у гэтую нядзелю ў Чэрвені, выхаванкі трэнера Максіма Шалабнёва з аднолькавым лікам 1:0 адолелі каманды Маладзечна і Мар’інай Горкі і, набраўшы 22 ачкі, занялі першае месца ў дывізіёне “Рагнедка”. Адметна, што нашы дзяўчаты адзіныя ў групе не прайгралі ніводнага матча: на іх рахунку – 5 перамог і 7 нічыіх.
У сустрэчы з маладзечанскімі дзяўчатамі вызначылася Аліна Ласоўская, а перамогу над футбалісткамі Мар’інай Горкі прынёс нашым гол Веранікі Кудлянковай.
Такім чынам дзявочая каманда Чэрвеньскай СДЮШАР заваявала пуцёўку ў фінал спаборніцтваў, дзе згуляюць пераможцы групавых турніраў з дзевяці дывізіёнаў. Дата і месца яго правядзення стануць вядомымі пазней.
Фота Святланы Кур’янчык

