Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Лістапад 2020

Дыскусійная пляцоўка па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў прайшла ў Барысаве

У актавай зале «Барысаў-Арэны» 30 кастрычніка сабраліся дэпутаты і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў з Барысаўскага, Бярэзінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў і горада Жодзіна – для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёнаў, канстытуцыйнага рэфармавання і стратэгіі ўдасканалення мясцовых органаў самакіравання.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі Пётр Арлоў і іншыя. Дэпутацкі корпус Чэрвеньскага раёна прадставілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Ірына Марціновіч і дырэктар Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Юрый Корсік.

- Падобныя дыскусійныя пляцоўкі разгорнуты на базе кожнага раёна – адзначыла Наталля Якубіцкая. - Кіраўнік дзяржавы даўно заклікаў дэпутацкі корпус да дыялогу, да ўнясення змяненняў у Канстытуцыю, у наш асноўны закон. Час і грамадства запатрабавалі зменаў. І мы з вамі выразна разумеем, што пытанні, якія хвалююць сёння нашых грамадзян і патрабуюць глабальных пераўтварэнняў у плане сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, мы павінны абмяркоўваць толькі цывілізаваным шляхам. Я заклікаю вас да канструктыўнага дыялогу - меркаванне кожнага будзе пачута і ўлічана.

Сярод найбольш папулярных тэм — уладкаванне парламента і партыйнай сістэмы, механізмы прызначэння службовых асоб, маладзёжная палітыка і многае іншае. Сустрэча, акрамя таго, стала яшчэ адной пляцоўкай для збору прапаноў па папраўках у Канстытуцыю. Асабліва ажыўленую дыскусію выклікаў артыкул 32, у якiм сказана, што «бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні».

— У артыкуле не павінна быць лавіравання, нам трэба гаварыць не аб праве, а пра абавязак бацькоў займацца сваім дзіцем, — падкрэсліў Юрый Корсiк. - Бо мы, валодаючы правамі, многімі з іх можам і не карыстацца. Некаторыя бацькі лічаць, што, апрануўшы і накарміўшы дзіця, яны выканалі сваю місію. Але гэта не ўсе патрэбы дзіцяці. Сям'я павінна быць месцам, дзе закладваюцца асновы чалавека, ад якога будзе залежаць развіццё той жа эканомікі краіны, прадпрыемства або арганізацыі, куды ён прыйдзе працаваць. Школа - гэта другі дом, а не першы. І якім бы ні быў настаўнік добрым, у дзіцяці ёсць мама і тата. Сёння ж мы назіраем сітуацыю, калі бацькі дэлегуюць свае функцыі іншым людзям. І дзеці, бачачы такое стаўленне, таксама будуць паступаць у будучыні са сваімі дзецьмі.

Па словах Наталлі Якубіцкай, усе прапановы і рэкамендацыі па папраўках у Канстытуцыю будуць вынесеныя для абмеркавання на дыскусійнай пляцоўцы абласнога ўзроўню і акумуляваны пры падрыхтоўцы да Усебеларускага народнага сходу.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць