Люблю ўрокі фізкультуры, наведваю футбольную секцыю.
І яшчэ люблю ўрокі літаратуры. Падабаецца мне, калі настаўніца Таццяна Аляксандраўна чытае вершы. У класе тады ціха-ціха, і толькі чуваць:
У меня растут года,
Будет и семнадцать.
Где работать мне тогда,
Чем заниматься?
А на самай справе, кім я буду? Сталяром, цесляром, токарам?.. Усе працы добрыя, усе патрэбныя ў маёй краіне, але я хачу стаць супрацоўнікам аддзела Дэпартамента аховы МУС. Ведаю, што служба гэта і цяжкая, і небяспечная, што трэба добра вучыцца, гартаваць волю і характар. Пра гэта не раз казалі нашы сябры - работнікі аховы, якія часта наведваюць школу. Яны распавядалі нямала гісторый, звязаных з іх службай, паказвалі фільмы аб такой патрэбнай людзям прафесіі.
Вось і ў гэтым навучальным годзе, напярэдадні канiкул, нас наведаў старшы інспектар ГМВ і СА Жданок Максім Мікалаевіч. Ён распавёў пра сваю працу, правёў інструктаж па тэхніцы бяспекі. Гэта, вядома, цікава, але футбольны матч, які арганізавала настаўнік фізічнай культуры Нехай Людміла Анатольеўна, выклікаў мора эмоцый як сярод гульцоў, так і сярод заўзятараў. Яшчэ б! Сярод гульцоў - Максім Мікалаевіч! Тут ужо хочаш не хочаш, а поднажми, забей гол у вароты праціўніка.
Мне, як лепшаму гульцу, супрацоўнік Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь уручыў прыз - футбольны мяч.
Ну, усё, канчаткова вырашыў я, - буду ахоўнікам... А калі раптам апынецца, што гэта прафесія і зусім - зусім не патрэбна, бадай што, стану міліцыянерам. Буду ахоўваць жыццё і бяспеку мірных грамадзян».

