У 1998 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «эканаміст па бухгалтарскаму ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК».
Працаваць пачынала ў сельгаспрадпрыемствах Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. На Чэрвеньшчыне – з 2003 года. Была галоўным эканамістам СВК «Чарнаград-Агра», галоўным спецыялістам райсельгасхарчу, вядучым эканамістам Чэрвеньскага філіялу ДП «Мінаблпаліва», галоўным эканамістам ААТ «Валевачы».
Са снежня 2013 года – начальнік аддзела эканомікі, а з верасня 2017 года да прызначэння на цяперашнюю пасаду – намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Чэрвеньскага райвыканкама.

