Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Лістапад 2020

Вечарына ў Вялесаву ноч: у Чэрвені правялі незвычайную дыскатэку

Як і было абяцана, у суботу ўвечары ў Цэнтры культуры і вольнага часу для чэрвеньскіх падлеткаў арганізавалі тэматычную вечарыну.

Усе прыйшлі ў касцюмах з «ужасцікаў» і весела правялі час.

Як распавялі арганізатары «Вечару прывiдаў», удзельнікі ўсур'ёз пастараліся над стварэннем касцюмаў. У сваю чаргу, арганізатары папрацавалі над афармленнем інтэр'ера: злавесныя гарбузы, кажаны, павукі і павуцінне, сілуэты прывідаў, незямное асвятленне і адпаведная момантe музыка стваралі тон сапраўднай Велесавай ночы.

3 11 20 10

Прывіды так і бегалі па зале, але на самой справе ўсім было не страшна, а прыкольна і весела.

3 11 20 11

Рабят забаўлялі стыльны дыджэй і танцавальная студыя «Матрыкса». Працаваў стол заказаў любімых хітоў. Было шмат фотазон, усе сышлі з фотачкамi ў незвычайным антуражы. Магчыма, камусцi з дарослых такая забаўка рабят здалося несур'ёзнай. Але ж на тое і 13-15 гадоў, каб забаўляцца. Вырастуць - пасур'ёзнеюць!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Вольгі КУЗЮТКІНАЙ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць