Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Лістапад 2020

Пагуляем: у чэрвеньскім Цэнтры творчасці з'явіўся новы трэнер па інтэлектуальных гульнях

У распачатым навучальным годзе ў чэрвеньскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі — шмат новага, пачынаючы з дырэктара.

Ёсць і маладыя спецыялісты, і новыя напрамкі дзейнасці.

Першага верасня Цэнтр сустрэўся з новым кіраўніком, гэта Ксенія Каленік. Таксама з'явіліся і новыя аб'яднаннi па інтарэсах. Асабліва цікаўным стала нараджэнне «эрудытаў», дзе хлопцы гуляюць у розныя інтэлектуальныя гульні: «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг», «Сваю гульню» і іншыя. Да гэтага часу адзіным трэнерам у Чэрвені была Ірына Вабішчэвіч, узгадавала мноства пакаленняў інтэлектуалаў Iгуменшчыны. І вось нарэшце адзін з яе вучняў, Павел Парфіяновіч, таксама стаў трэнерам і набраў ужо сваіх уласных выхаванцаў. Як адзначыла Ірына Іванаўна, гэта вельмі прыемна, і яна ад усёй душы спадзяецца і верыць, што ў Пашы ўсё атрымаецца.

Павел распавёў, што яны з хлопцамі займаюцца два разы на тыдзень, у панядзелак і суботу.

3 11 20 8

Каманда Цэнтра «Пчолкі» ужо паспела паўдзельнічаць у турніры за межамі Цэнтра творчасці, на турніры «Кубак Тышкевіча», і заваявала сваю першую ўзнагароду: хлопцы занялі 3 месца сярод ювенальскiх (7-9 клас) каманд Мінскай вобласці. «Мы плануем, - адзначыў Павел Парфіяновіч, - гуляць ва ўсіх турнірах, якія арганізуе наш раённы інтэлектуальны клуб «Ігумен», а таксама і за межамі раёна. Цяпер такіх турніраў шмат, іх арганізоўваюць розныя людзі ў розных гарадах вобласці і Беларусі».

Павел прапанаваў усім жадаючым паўдзельнічаць у невялікім конкурсе:

«Кожную нядзелю ў нашай групе Цэнтра у ВК будзе з'яўляцца пост са спасылкай на гугл форму, у ёй будуць пытанні. Пытанні аб'яднаны па тэмах, назва тэмы знаходзіцца ў апісанні раздзела гугл формы. У кожнай тэме пяць пытанняў рознага кошту: за 10, 20, 30, 40 і 50 ачкоў. Адказваючы, будзьце асцярожны: за няправільны адказ адымаецца сума ачкоў, роўная наміналу пытання. Калі ж вы адказу не далі - нічога не налічваецца і не адымаецца. У канцы месяца тры чалавекі, якія набралі максімальную колькасць ачкоў у суме за ўсе туры, будуць узнагароджаны прызамі! Мы спадзяемся на вашу прыстойнасць, якая з'яўляецца негалосным законам усіх знаўцаў: карыстацца любымі сродкамі даведачнай інфармацыі забаронена. Жадаю ўдачы! Пытанні першага тура тут, на іх трэба адказаць да серады, 4 лістапада».

Вось такі нечаканы і цікавы сюрпрыз паднесла знаёмства з яшчэ адным маладым супрацоўнікам Цэнтра дзяцей і моладзі. Што ж, пераходзім па спасылцы і граем, ці не так?!.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Сяргея Міціна і Юліі Шайко

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць